Для захавання і папулярызацыі беларускай мовы сярод вучняў 2-11 класаў у ДУА “Олтушская сярэдняя школа імя А.Н. Алесіка” з 17 па 25 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове.
Вучні з цікавасцю і захапленнем прымалі ўдзел у інтэлектуальных гульнях і віктарынах “Мова родная – мода модная”, “Таямніцы роднай мовы”, “Размаўляем па-беларуску” і інш. У школьным музеі была арганізавана пазнавальная экскурсія “Аб родным краі роднай мовай”.
Вучні не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі кемлівасць і знаходлівасць. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах тыдня.