Для захавання і папулярызацыі беларускай мовы сярод вучняў 2-11 класаў у ДУА “Олтушская сярэдняя школа імя А.Н.Алесіка” Маларыцкага раёна з 19 па 23 лютага праходзіць тыдзень «Як ты дорага мне, мая родная мова!»
Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Гавары са мной па-беларуску”.
Вельмі цікава і захапляльна прайшоў марафон “Мова родная - мова модная”, падчас якога выконваліся беларускія песні. А на перапынках усім падымалі настрой песні беларускіх выканаўцаў і гуртоў на роднай мове.
На працягу ўсяго тыдня вучні маюць магчымасць паўдзельнічаць у віктарыне “Ведай і шануй родную мову”.
Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыяюць прадуктыўнай працы навучэнцаў на працягу ўсяго тыдня роднай мовы.