21 лютага 2023 года ў Олтушскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня для вучняў і настаўнікаў працавала выстава “Мастакі слова пра беларускую мову”. Таксама прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Былі падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы (з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей) — "Сусветны Дзень роднай мовы", “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова". Вучні 10 — 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi iнфармацыйнай гадзiны. Святочную атмасферу стварала і беларуская музыка, якая гучала на перапынках.



